I сказаў [Язэп]: «Далёка ад мяне, каб я ўчыніў гэта. Той чалавек, у руках якога знойдзены келіх, ён будзе нявольнікам маім, а вы ўзыходзьце ў супакоі да бацькі свайго».
Дык няўжо добрае сталася мне сьмерцю? Няхай ня станецца! Але грэх, каб быў выяўлены як грэх, праз добрае робіць мне сьмерць, каб грэх стаўся праз меру грэшным праз прыказаньне.
Дык што скажам? Ці Закон — грэх? Няхай ня станецца! Але я не зразумеў бы грэх, як толькі праз Закон, бо я ня ведаў бы пажаданьня, каб Закон не сказаў: «Не жадай».