1 Над рэкамі Бабілона, там сядзелі мы і плакалі, калі ўспаміналі Сіён. 2 На вербах пасярод яго павесілі мы свае цытры. 3 Бо там тыя, што завялі нас у палон, прасілі песень у нас і тыя, што крыўдзілі нас, — радасці: «Паспявайце нам якую песню Сіёнскую!» 4 Як жа мы будзем спяваць песню Госпадаву ў чужой зямлі? 5 Калі б забыўся я пра цябе, Ерузалім, хай забудуся пра правіцу маю. 6 Хай прысохне язык мой да глоткі маёй, калі я не ўспомню пра цябе, калі я не пастаўлю Ерузалім на чале весялосці маёй. 7 Нагадай, Госпадзе, сынам Эдомавым дні Ерузаліма; яны гаварылі: «Спусташыце, спусташыце яго аж да падмурка». 8 Дачка Бабілона — спусташальніца, шчасны той, хто аддасць табе адплату тваю, якую ты нам заплаціла; 9 шчасны, хто схопіць і паб’е дзяцей тваіх аб камень. |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)