Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


РЫМЛЯНАЎ 12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Біблія (пераклад В. Сёмухі)
РЫМЛЯНАЎ 12

Рым 12

1 І вось, прашу вас, браты, міласэрнасьцю Божай, аддавайце целы вашыя ў ахвяру жывую, сьвятую, Богу спадобную: на разумнае служэньне ваша;

2 і не прыстастоўвайцеся да веку гэтага, а пераўтварайцеся абнаўленьнем розуму вашага, каб вам спазнаваць што (ёсьць) воля Божая, добрая, прыемная і дасканалая.

3 Па дадзенай мне мілаце, кожнаму з вас кажу: ня думайце пра сябе больш, чым трэба думаць; а думайце сьціпла, у меру веры, якое кожнаму Бог удзяліў.

4 Бо як у адным целе ў нас многа чэлесаў, але не ва ўсіх чэлесаў адно і тое самае прызначэньне,

5 так і мы многія складаем адно цела ў Хрысьце, а паасобку адно аднаго чэлесы.

6 І як па дадзенай нам мілаце, маем розныя здольнасьці, дык, калі гэта прароцтва - прароч у згодзе зь вераю;

7 калі маеш служэньне, служы; калі настаўнік, вучы;

8 калі суцешнік, суцяшай; калі раздаеш, раздавай у шчырасьці; калі начальнік, начальнічай дбайна; калі дабрачынец - дабрачынь з прыязнасьцю.

9 Любоў хай будзе някрывадушная; цурайцеся зла, гарнецеся да дабра;

10 пяшчотна любеце адно аднаго братняю любоўю; пашанлівасьцю адно аднаго запабягайце;

11 у руплівасьці ня слабніце; духам успалымняйцеся; Госпаду служэце;

12 суцяшайцеся надзеяю, у смутку будзьце цярплівыя, у малітве трывалыя;

13 у патрэбах сьвятых бярэце ўдзел; дбайце пра гасьціннасьць да прышэльцаў;

14 дабраслаўляйце ганіцеляў вашых; дабраслаўляйце, а не праклінайце.

15 Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача.

16 Будзьце аднамысныя паміж сабою; ня мудруйце высока, а ідзеце сьледам за паслухмянымі; ня мройце пра сябе;

17 нікому не плацеце злом за зло, а дбайце пра добрае перад усімі людзьмі.

18 Калі можна, і ад вас тое залежыць, будзьце ў згодзе з усімі людзьмі.

19 Ня помсьціцеся за сябе, любасныя, а дайце месца гневу Божаму. Бо напісана: «Мне помста, Я адплачу», кажа Гасподзь.

20 Дык вось, калі твой вораг галодны, накармі яго; калі асьмяглы, напаі яго: бо, робячы гэта, ты зьбярэш на галаву ягоную распаленае вугольле.

21 Ня будзь пераможаны злом, а перамагай зло дабром.