Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 99 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Біблія (пераклад В. Сёмухі)
ПСАЛТЫР 99

Пс 99

1 Усе людзі хай славяць Бога. Псальма. Усклікніце Госпаду, уся зямля!

2 Служэце Госпаду з радасьцю; ідзеце прад абліччам Ягоным з пахвалою!

3 Ведайце, што Гасподзь ёсьць Бог, што Ён стварыў нас, і мы - Ягоныя, Ягоны народ і авечкі паствы Ягонай.

4 Уваходзьце ў браму Ягоную з праслаўленьнем, у двары Ягоныя - з пахвалою. Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае.

5 Бо добры Гасподзь: міласьць Ягоная навечна, і праўда Ягоная з роду ў род.