Пс 921 Пахвальная песьня Давідава. У дзень суботні, калі заселена зямля. Царуе Гасподзь; Ён у веліч убраны, убраны Гасподзь у магутнасьць і перапаясаны: сусьвет таму цьвёрды, ня зрушыцца. 2 Трон Твой угрунтаваны спаконвечна; Ты - ад вечнасьці. 3 Узвышаюць рэкі, Госпадзе, узвышаюць рэкі голас свой, узвышаюць рэкі хвалі свае. 4 Але над шумам водаў вялікіх, моцных хваляў марскіх, моцны ў вышыных Гасподзь. 5 Сьведчаньні Твае бяз сумненьня пэўныя. Дому Твайму, Госпадзе, належыць сьвятасьць на доўгія дні. |