Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ЛІКІ 28 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Біблія (пераклад А.Бокуна)
ЛІКІ 28

Лікі 28

1 І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:

2 «Загадай сынам Ізраіля і скажы ім: “Няхай пільну­юць, каб у свой час складаць дары ахвярныя Мне і хлеб Мой, ахвяру агнявую на мілы пах Мне”.

3 І скажаш ім: “Гэта ахвяра агнявая, якую вы павінны складаць ГОСПАДУ: два аднагадовыя ягняты штодзень у ахвяру цэласпаленьня заўсёды.

4 Адно ягня складзіцё [ў ахвяру] раніцай, а другое скла­дзіцё ўвечары,

5 і дзясятую [частку] эфы пшанічнай мукі, запраўленай чацьвёртай [часткай] гіну най­чысьцейшага алею як ахвяру хлебную.

6 Гэта цэласпаленьне заўсёднае, якое склалі вы на гары Сынай на мілы пах, ахвяра агнявая ГОСПАДУ.

7 І як ахвяру вадкую чацьвёртую частку гіну [віна] на кожнае ягня. На сьвятым месцы вылівайце ахвяру вадкую, сікеру для ГОСПАДА.

8 А другое ягня складзіцё [ў ахвяру] ўвечары, і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую, як раніцаю. Гэта ахвяра агнявая, мілы пах ГОСПАДУ.

9 А ў дзень суботы [ахвяруеце] двух аднагадовых ягнятаў без заганы і дзьве дзясятыя [эфы] мукі, запраўленай алеем, як ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую.

10 Гэта суботняя ахвяра цэласпаленьня на кожную суботу, апрача заўсёднай ахвяры цэласпаленьня і ахвяры вадкай.

11 А ў кожны першы [дзень] вашага месяца складайце ГОСПАДУ ахвяру цэласпаленьня: два бычкі, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без заганы.

12 На кожнага бычка палажыце тры дзясятыя [эфы] пшанічнай мукі, запраўленай алеем, як ахвяру хлебную, і на кожнага барана — дзьве дзясятыя [эфы] пшанічнай мукі, запраўленай алеем, як ахвяру хлебную,

13 і на кожнае ягня як ахвяру хлебную палажыце дзясятую [частку эфы] пшанічнай мукі, запраўленай алеем. Гэта цэла­спаленьне, мілы пах, ахвяра агнявая ГОСПАДУ.

14 І ахвяра вадкая: палова гіну віна на бычка, адна трэцяя гіну на барана і адна чацьвёртая гіну на ягня. Гэта цэласпаленьне ў кожны першы дзень месяца на [ўсе] месяцы году.

15 І адзін казёл будзе складзены ГОСПАДУ ў ахвяру за грэх, апрача заўсёднай ахвяры цэласпаленьня і належная ахвяра вадкая.

16 А ў першы месяц, у чатырнаццаты дзень месяца — Пасха ГОСПАДА.

17 У пятнаццаты дзень гэтага месяца будзе сьвята. Сем дзён будзеце есьці [толькі] праснакі.

18 У першы дзень будзе сьвяты сход, ніякай працы, ніякай работы ў той дзень не рабіце.

19 І складзіце ахвяру агнявую, цэласпаленьне ГОСПАДУ: два бычкі, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без заганы;

20 і ахвяру хлебную з пшанічнай мукі, запраўленай алеем: тры дзясятыя [эфы] на бычка, дзьве дзясятыя на барана,

21 і адна дзясятая на кожнага з сямі ягнят,

22 і аднаго казла ў ахвяру за грэх, каб перапрасіць за вас.

23 Апрача ранішняга цэла­спаленьня, якое цэласпаленьне заўсёднае, складайце гэтыя [ахвяры].

24 Такія [ахвяры] будзеце складаць штодзень сем дзён, як спажыву, ахвяру агнявую, мілы пах ГОСПАДУ. Апрача цэласпаленьня заўсёднага і ахвяры вадкай будуць складацца [гэтыя ахвяры].

25 А ў дзень сёмы будзе для вас сьвяты сход, ніякай працы, ніякай работы не рабіце.

26 У дзень пяршынаў, калі складаеце ГОСПАДУ ахвяру з новага збожжа ў [сьвята] Тыдняў, будзе сьвяты сход, і ніякай працы, ніякай работы не рабіце.

27 І складзіце цэласпаленьне на мілы пах ГОСПАДУ: двух бычкоў, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят,

28 і ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзясятыя [эфы] на аднаго бычка, дзьве дзясятыя на барана

29 і адна дзясятая на кожнага з сямі ягнят.

30 І аднаго казла, каб перапрасіць за вас.

31 Апрача цэласпаленьня заўсёднага, і ахвяры хлебнай, і ахвяры вадкай, складайце [гэта ў ахвяру]; ахвяры маюць быць без заганы.