Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ЕЗЭКІІЛЯ 15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Біблія (пераклад А.Бокуна)
ЕЗЭКІІЛЯ 15

Эзк 15

1 І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:

2 «Сыне чалавечы, ці дрэва вінаграду лепшае за ўсе дрэвы лісьцёвыя, якія сярод дрэваў у лесе?

3 Ці бяруць з яго дрэва, каб нешта зрабіць? Ці бяруць з яго калок, каб на ім павесіць нейкія рэчы?

4 Вось, кідаецца яно ў агонь на спаленьне, абодва ягоныя канцы спальвае агонь, і сярэдзіна ягоная згарыць. Ці надаецца яно на нешта?

5 Вось, калі яно цэлае не надавалася да апрацоўкі, тым больш яно не надаецца да апрацоўкі, калі агонь яго спаліў, і яно згарэла.

6 Дзеля гэтага так кажа Гос­пад ГОСПАД. Як з дрэвам вінаграду сярод, дрэваў у лесе, якое Я ўкінуў у агонь на спаленьне, так зраблю з жыхарамі Ерусаліму.

7 І Я зьвярну аблічча Маё суп­раць іх. З [аднаго] агню яны выйшлі, але [другі] агонь іх праглыне. І даведаецеся, што Я — ГОСПАД, калі Я зьвярну аблічча Маё супраць іх.

8 І Я замяню зямлю гэтую ў пустку, бо яны нявернасьцю няверныя, кажа Госпад ГОСПАД».