Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ІСУСА 21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Біблія (пераклад А.Бокуна)
ІСУСА 21

Ег 21

1 І прыйшлі галовы бацькоў лявітаў да Элеазара сьвятара і да Егошуа, сына Нуна, і да галоваў бацькоў пакаленьняў сыноў Ізраіля

2 ў Шыло ў зямлі Ханаан, і прамовілі да іх, кажучы: «Праз Майсея ГОСПАД загадаў, каб далі нам гарады на пражываньне і пашы для быдла нашага».

3 І сыны Ізраіля далі лявітам са спадчыны сваёй паводле загаду ГОСПАДА гарады і пашы іхнія.

4 І выпала жэрабя для сем'яў Кегата, і атрымалі сыны Аарона сьвятара, лявіты, ад пакаленьняў Юды, Сымона і Бэн’яміна трынаццаць гарадоў.

5 Астатнія сыны Кегата атрымалі ад пакаленьняў Эфраіма, Дана і паловы пакаленьня Манасы дзесяць гарадоў.

6 Сынам Гершона жэрабям выпала атрымаць трынаццаць гарадоў ад пакаленьняў Ісахара, Асэра і Нэфталі і паловы пакаленьня Манасы ў Башане.

7 Сынам Мэрары паводле сем'яў іхніх жэрабям выпала дванаццаць гарадоў ад пакаленьняў Рубэна, Гада і Завулёна.

8 Сыны Ізраіля далі лявітам, кідаючы жэрабя, гарады гэтыя і пашы іхнія, як загадаў ГОСПАД праз Майсея.

9 З пакаленьня сыноў Юды і з пакаленьня сыноў Сымона далі гарады, якія названыя паіменна.

10 Сынам Аарона з роду Кегата, сына Левія, бо на іх выпала першае жэрабя,

11 далі Кірыят-Арбу бацькі Анака, значыць Хеўрон, на гары Юды, з навакольнымі палямі.

12 А палі гораду і вёскі ягоныя аддалі на ўласнасьць Халеву, сыну Ефунны.

13 Сынам Аарона сьвятара далі горад прыбежышча для забойцаў Хеўрон і пашы ягоныя, Лібну і пашы ейныя,

14 Яттыр і пашы ягоныя, Эштэмоа і пашы ягоныя,

15 Халон і пашы ягоныя, Дэбір і пашы ягоныя,

16 Аін, Юту і Бэт-Шэмэш і пашы іхнія — дзевяць гарадоў ад двух пакаленьняў гэтых.

17 Ад пакаленьня Бэн’яміна [далі] Гібэон і пашы ягоныя, Геву і пашы ейныя,

18 Анатот і пашы ягоныя, Альмон і пашы ягоныя — чатыры гарады.

19 Усіх гарадоў для сыноў Аарона сьвятара — трынаццаць гарадоў і пашы іхнія.

20 Для сем'яў сыноў Кегата, лявітаў, астатніх сыноў Кегата, выпала жэрабя на гарады ад пакаленьня Эфраіма.

21 З пакаленьня Эфраіма далі горад прыбежышча для забойцаў Сыхем і пашы ягоныя на гары Эфраіма, Гезэр і пашы ягоныя,

22 Кібцаім і пашы ягоныя, Бэт-Харон і пашы ягоныя — чатыры гарады.

23 Ад пакаленьня Дана [далі] Эльтэке і пашы ягоныя, Гібэон і пашы ягоныя,

24 Аялон і пашы ягоныя, Гат-Рымон і пашы ягоныя — чатыры гарады.

25 Ад паловы пакаленьня Манасы [далі] Таанах і пашы ягоныя, Гіт-Рымон і пашы ягоныя — два гарады.

26 Усіх гарадоў з пашамі іхнімі было дадзена дзесяць астатнім сынам Кегата.

27 Для сыноў Гершона з сем'яў Левія [далі] ад паловы пакаленьня Манасы горад прыбежышча для забойцаў Галян у Башане і пашы ягоныя, Аштарот і пашы ягоныя — два гарады.

28 Ад пакаленьня Ісахара [далі] Кішыён і пашы ягоныя, Дабэрат і пашы ягоныя,

29 Ярмут і пашы ягоныя, Эн-Ганім і пашы ягоныя — чатыры гарады.

30 Ад пакаленьня Асэра [далі] Мішэаль і пашы ягоныя, Абдон і пашы ягоныя,

31 Хэлькат і пашы ягоныя, Рэхоў і пашы ягоныя — чатыры гарады.

32 Ад пакаленьня Нэфталі [далі] горад прыбежышча для забойцаў Кадэш у Галілеі і пашы ягоныя, Хамот-Дор і пашы ягоныя, Картан і пашы ягоныя — тры гарады.

33 Усіх гарадоў [сыноў] Гершона паводле сем'яў іхніх — трынаццаць гарадоў і пашы іхнія.

34 Для сем'яў сыноў Мэрары, рэшце лявітаў, [далі] ад пакаленьня Завулёна Ёкнэам і пашы ягоныя, Карту і пашы ягоныя,

35 Дымну і пашы ягоныя, Нагалал і пашы ягоныя — чатыры гарады.

36 Ад пакаленьня Рубэна [далі] Бэцэр і пашы ягоныя, Ягцу і пашы ейныя,

37 Кедэмот і пашы ягоныя, Мэфаат і пашы ягоныя — чатыры гарады.

38 Ад пакаленьня Гада [далі] горад прыбежышча для забойцаў Рамот у Гілеадзе і пашы ягоныя, Маханаім і пашы ягоныя,

39 Хешбон і пашы ягоныя, Язэр і пашы ягоныя — чатыры гарады.

40 Усіх гарадоў сыноў Мэрары паводле сем'яў іхніх, рэшты сем'яў лявітаў, — дванаццаць гарадоў.

41 Усіх гарадоў лявітаў паміж сыноў Ізраіля было сорак восем, і пашы іхнія.

42 І быў кожны горад з пашамі сваімі вакол гораду.

43 Так даў ГОСПАД Ізраілю ўсю зямлю, якую запрысяг даць бацькам іхнім, і яны атрымалі яе на ўласнасьць і абжыліся на ёй.

44 І даў ім ГОСПАД супакой з усіх бакоў, як запрысяг бацькам іхнім, і ніхто з ворагаў іхніх ня мог устаяць супраць іх, і ўсіх ворагаў аддаў ГОСПАД у руку іхнюю.

45 І ніводнае слова добрае, якое прамовіў ГОСПАД дому Ізраіля, не было пустым, але ўсё споўнілася.