ЯНА 4:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У той час прыйшла жанчына з Самарыі браць ваду. Кажа ёй Ісус: «Дай мне напіцца»; Біблія (пераклад А.Бокуна) Прыходзіць жанчына з Самарыі начэрпаць вады. Гаворыць ёй Ісус: «Дай Мне піць». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Прыходзіць жанчына з Самарыі зачарпнуць вады. Ісус кажа ёй: дай Мне напіцца. |
вось, я стаю каля крыніцы вады; і калі б дзяўчына, якая выйдзе чэрпаць ваду і пачуе ад мяне: “Дай мне крыху вады напіцца са збана твайго”,
Ён устаў і пайшоў у Сарэпту. І калі падышоў ён да гарадской брамы, з’явілася перад ім жанчына, якая збірала дровы; і ён паклікаў яе, і папрасіў: «Дай мне крыху вады са збана напіцца».
І хто хаця б напіцца дасць кубак халоднай вады аднаму з гэтых найменшых толькі за імя вучня, сапраўды кажу вам: не страціць ён узнагароды сваёй».
Адказаў Ісус і сказаў ёй: «Калі б ты ведала дар Божы ды Хто ёсць Той, Хто цябе просіць: “Дай мне піць”, ты, напэўна, прасіла б Яго, і Ён даў бы табе жывой вады».
і была там крыніца Якуба. І Ісус, змучаны дарогай, сядзеў пры крыніцы; было каля шостай гадзіны.