ЭСТЭР 9:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І адразу ж лік тых, што былі забіты ў Сузах, быў прадстаўлены цару. Біблія (пераклад А.Бокуна) У той дзень дайшоў перад аблічча валадара лік забітых у Шушане сталіцы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таго ж самага дня данесьлі цару пра колькасьць аддадзеных сьмерці ў Сузах, сталічным горадзе. |
Ён сказаў царыцы: «У горадзе Сузах забіта і знішчана юдэямі пяцьсот мужчын і дзесяць сыноў Амана. Колькіх, як думаеш, аддалі на смерць яны ва ўсіх правінцыях? Чаго больш дамагаешся ды чаго хочаш, каб загадаў я зрабіць?»
А тыя, хто сабраўся ў горадзе Сузах ў трынаццаты і чатырнаццаты дзень таго ж месяца Адар, удзельнічалі ў разні, а ў пятнаццаты дзень адпачывалі; і таму гэты дзень зрабілі яны святочным днём застолляў і радасці.
Убачыў я ў бачанні, і сталася: пакуль я разумеў, што быў я ў Сузах, у крэпасці, якая знаходзіцца ў правінцыі Элам, а назіраў я ў бачанні, што апынуўся я за ракой Улай.