І паслухаў Абрагам Эфрона, і адважыў грошы на суму, якую Эфрон назваў у прысутнасці сыноў Хета, чатырыста сікляў срэбра, як было прынята ў купцоў.
ЭСТЭР 3:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі табе падабаецца, рашы пісьмова, каб іх выгубіць, і я заплачу скарбнікам скарбоўні тваёй дзесяць тысяч талентаў срэбра, каб іх унесці ў скарб царскі». Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі валадару гэта [падаецца] добрым, няхай будзе напісана, каб яны былі выгублены; і я адважу дзесяць тысячаў талентаў срэбра на рукі тых, якія зробяць гэтую працу, каб занесьлі ў скарбніцу валадара». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі цару будзе заўгодна, дык няхай будзе прадпісаньне вынішчыць іх, і дзесяць тысяч талантаў срэбра я зважу ў рукі прыстаўнікаў, каб унесьці ў скарбніцу царскую. |
І паслухаў Абрагам Эфрона, і адважыў грошы на суму, якую Эфрон назваў у прысутнасці сыноў Хета, чатырыста сікляў срэбра, як было прынята ў купцоў.
Дык зняў цар пярсцёнак свой з рукі сваёй ды даў яго Аману, сыну Амадата, з роду Агага, ворагу юдэяў.
І сказаў Аман цару Асуэру: «Ёсць народ, раскінуты і адасоблены ад народаў ва ўсіх правінцыях твайго царства; і карыстаецца ён чужымі законамі, якіх іншыя не ведаюць; звыш таго, царскіх пастаноў ён таксама не спаўняе; іх нельга пакідаць у супакоі і цару не належыць [так рабіць].
Ён расказаў яму ўсё, што з ім здарылася, пра тое, колькі срэбра Аман паабяцаў заплаціць у скарбоўню цара за забойства юдэяў, калі іх знішчыць.
Бо прададзены мы: я і народ мой, каб нас знішчыць, вымардаваць і загубіць. І калі б нас прадалі толькі як нявольнікаў і нявольніц, маўчала б, бо гэта бяда не вартая, каб трывожыць цара».
І, калі стаў рахавацца, прывялі да яго аднаго, што быў яму вінаваты дзесяць тысяч талентаў.