І скончыў ён усю работу, якую выконваў Саламон у святыні Госпада, і прынёс Саламон пасвячоныя бацькам сваім, Давідам, рэчы: срэбра, і золата, і посуд, і памясціў іх у скарбоўнях святыні Госпадавай.
ЭЗДРЫ 2:69 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Па сваіх магчымасцях далі яны ў скарбоўню шэсцьдзесят адну тысячу драхмаў золата, пяць тысяч мін срэбра дый сто святарскіх шатаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Яны далі, паводле магчымасьці сваёй, у скарбніцу для работаў шэсьцьдзясят адну тысячу драхмаў золата, і пяць тысячаў мінаў срэбра, і сто шатаў сьвятарскіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Паводле дастатку свайго, яны далі ў скарбніцу на працу шэсьцьдзясят адну тысячу драхмаў золата і пяць тысяч мінаў срэбра і сто сьвятарскіх вопратак. |
І скончыў ён усю работу, якую выконваў Саламон у святыні Госпада, і прынёс Саламон пасвячоныя бацькам сваім, Давідам, рэчы: срэбра, і золата, і посуд, і памясціў іх у скарбоўнях святыні Госпадавай.
Вось, я намаганнямі сваімі прыгатаваў усё патрэбнае для дома Госпада: сто тысяч талентаў золата і мільён талентаў срэбра, а медзі і жалеза — без вагі, бо колькасць іх пераўзыходзіць вялікае мноства. Прыгатаваў дрэва і камяні; а ты зможаш да гэтага яшчэ дадаць.
і далі яны на пабудову дома Божага: золата — пяць тысяч талентаў і дзесяць тысяч салідаў золата; срэбра дзесяць тысяч талентаў; і медзі — васемнаццаць тысяч талентаў; таксама жалеза — сто тысяч талентаў.
Некаторыя ж з кіраўнікоў родаў пры ўваходзе сваім у святыню Госпада ў Ерузаліме склалі добраахвотна дары для дома Божага, для адбудавання яго на сваім месцы.