СУДЗЬДЗЯЎ 8:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён ім сказаў: «Гэта былі браты мае, сыны маці маёй. Жыве Госпад, калі б вы іх захавалі, то і я вас не забіў бы!» Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён ім сказаў: «Гэта былі браты мае, сыны маці маёй. Як жывы ГОСПАД! Калі б вы іх захавалі, я вас не забіў бы!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гедэон сказаў: гэта былі браты мае, сыны маці маёй! жывы Гасподзь: калі б вы пакінулі іх жывымі, я не забіў бы вас. |
І сказаў Зэбаху і Салмане: «Што гэта за людзі былі, якіх вы забілі ў Таборы?» Яны адказалі: «Яны былі падобныя да цябе, і кожны з іх меў выгляд сына царскага».
І даў загад Етэру, першароднаму свайму: «Устань і забі іх!» Ён не выцягнуў меча; бо баяўся, бо быў яшчэ малы.
Адпачывай у гэтую ноч, а раніцай, калі захоча ён выканаць адносна цябе абавязак сваяцтва, добра будзе, хай выконвае; а калі не захоча, то, жыве Госпад, я без усякага сумнення вазьму цябе. Спі да раніцы».