І сказаў цар Абсалому: «Не, не запрашай, сыне мой, каб мы ўсе прыйшлі і нарабілі табе турбот». Паколькі ён дужа прасіў яго, і той не хацеў ісці, ён дабраславіў яго.
СУДЗЬДЗЯЎ 19:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але ён, устаўшы, пачаў збірацца ісці. Але ўсё адно, усімі сіламі цесць затрымліваў яго і прымусіў яго застацца ў сябе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але ён устаў і зьбіраўся ісьці, і ўсё адно цесьць затрымаў яго ў сябе яшчэ на адну ноч. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Чалавек той устаў быў, каб ісьці, але цесьць упрасіў яго, і ён зноў начаваў там. |
І сказаў цар Абсалому: «Не, не запрашай, сыне мой, каб мы ўсе прыйшлі і нарабілі табе турбот». Паколькі ён дужа прасіў яго, і той не хацеў ісці, ён дабраславіў яго.
І зноў сядзелі яны разам абодва, і елі, і пілі. І бацька той жанчыны сказаў зяцю свайму: «Прашу цябе, каб ты сёння пабыў тут, і хай павесялімся разам».
Калі ж настала раніца пятага дня, левіт сабраўся ў дарогу, але цесць зноў кажа яму: «Прашу цябе, каб умацаваў ты сэрца сваё». І марудзілі да канца дня; і абодва частаваліся разам.