НЭЭМІІ 6:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) паставіў ты і прарокаў, якія прадказваюць пра цябе ў Ерузаліме, кажучы: “Цар ёсць у Юдэі!” Вось жа, цар пачуе гэтыя словы; таму зараз прыйдзі, каб параіліся мы разам». Біблія (пераклад А.Бокуна) І таксама ты паставіў прарокаў, каб абвяшчалі пра цябе ў Ерусаліме, кажучы: “Валадар [ёсьць] у Юдэі”. І цяпер пачуе валадар словы гэтыя. Дык цяпер прыйдзі, і параімся разам». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і прарокаў паставіў ты, каб яны абвяшчалі пра цябе ў Ерусаліме і казалі: цар Юдэйскі! І такія гаворкі дойдуць да цара. Дык вось, прыходзь, і параімся разам. |
Таму што сёння ён пайшоў і забіў у ахвяру валоў, і тлустую жывёлу, і мноства авечак, і запрасіў усіх сыноў царскіх, і начальнікаў войска, і святара Абіятара, і яны разам з ім ядуць, і п’юць, і гамоняць: “Хай жыве цар Адонія!”
і хай там святар Садок і прарок Натан намасцяць яго на цара Ізраэля, і затрубіце ў рог, і абвясціце: “Хай жыве цар Саламон!”
Ён дамовіўся з Ёабам, сынам Сэруі, і з Абіятарам, святаром, якія дапамагалі Адоніі.
у якім было напісана: «Чуецца між народамі і Гасэм казаў, што ты і юдэі маніцеся зноў ваяваць і таму ты будуеш мур і хочаш стаць царом над імі; паводле гэтае весткі
І я паслаў яму адказ: «Нічога такога не было, што кажаш; выдумляеш ты гэта ў сваім сэрцы».
Цяпер вы, разам з радай, паведаміце трыбуну, каб ён заўтра прывёў яго да вас, нібыта каб лепш даследаваць нешта пра яго, а мы гатовы забіць яго перш, чым ён дойдзе».