Толькі Ёнатан, сын Асаэля, і Яасія, сын Тэквы, супрацівіліся гэтаму, і Масала і Сабэтай, левіты, падтрымалі іх.
НЭЭМІІ 3:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І старую браму аднаўлялі Ёяда, сын Пасэа, і Масала, сын Бэсодыі; яны пакрылі яе бярвеннем, і паставілі ў ёй дзверы, і завалы, і засаўкі. Біблія (пераклад А.Бокуна) А Старую Браму адбудоўвалі Ёяда, сын Пасэаха, і Мэшулям, сын Бэсодыі; яны палажылі бэлькі ў яе, паставілі вароты яе, і замкі яе, і завалы яе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Старую браму папраўлялі Ёяда, сын Пасэаха і Мэшулам, сын Бэсодыі: яны накрылі яе, і ўставілі дзьверы яе, і замкі яе і засаўкі яе. |
Толькі Ёнатан, сын Асаэля, і Яасія, сын Тэквы, супрацівіліся гэтаму, і Масала і Сабэтай, левіты, падтрымалі іх.
і за браму Эфраіма і за Старую браму ды за Рыбную браму, і за вежу Хананээль, і за вежу Мэаг, і аж да брамы Авечай; і спыніліся яны пры браме Вартаўнічай.
і каля яго адбудавалі тэкуэнцы, магнаты ж іх не схілілі свае каркі ў працы для Госпада свайго.