НЭЭМІІ 3:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) За ім аднавіў Мэльхія, з залатароў, аж да дома нявольнікаў святыні і гандляроў, насупраць брамы Судовай і аж да кутняй сталовай; Біблія (пераклад А.Бокуна) За ім адбудоўваў Малхія, сын залатара, аж да дому нэтынэяў і гандляроў, насупраць Брамы Міфкад і аж да кутняй сьвятліцы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) За ім папраўляў Малхія, сын Гацорфія, да дома нэтынэяў і гандляроў, насупраць брамы Гаміфкад і да вуглавога жытла. |
За ім аднавіў Хананія, сын Сэлеміі, і Ганун, шосты сын Сэлефа, іншы ўчастак. За ім аднавіў Масала, сын Барахіі, насупраць свайго пакоя.
побач іх аднавіў Азіэль, сын Араі з залатароў, і каля яго гандляр фарбамі і мазямі Хананія, і ўмацавалі Ерузалім аж да Шырокага мура.