НЭЭМІІ 3:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) За імі адбудавалі Бэньямін і Гасуб супраць дома свайго; за імі аднавіў Азарыя, сын Маасіі, сына Ананіі, каля дома свайго. Біблія (пераклад А.Бокуна) За імі адбудоўваў Бэн’ямін і Хашуў насупраць дому свайго; за імі адбудоўваў Азарыя, сын Маасэі, сына Ананіі, каля дому свайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) За ім папраўляў Веньямін і Хашуў насупраць дома свайго; за імі папраўляў Азарыя, сын Маасэі, сын Ананіі, каля дома свайго. |
і побач яго, насупраць свайго дома, аднавіў Ядая, сын Гарамафа, і каля яго аднавіў Гат, сын Гасабніі.
За ім адбудаваў Бэнуй, сын Гэнадада, іншы ўчастак, ад дома Азарыі аж да рога і завароту.
А кніжнік Эздра стаў на драўляным узвышэнні, якое было зроблена для гэтае мэты; і побач з ім стаялі Матація, і Сэма, і Аная, і Урыя, і Хэлькія і Маасія, з правага боку яго, а з левага боку — Падая, Місаэль, і Мэльхія, і Гасум, і Гасбадана, і Захарыя, і Масала.
Затым левіты: Ешуа, і Бані, і Сэрэбія, Ямін, Акуб, Сабэтай, Годыя, Маасія, Келіта, Азарыя, Ёзабад, Ханан, Палая і левіты тлумачылі народу закон; а народ стаяў на сваім месцы.