Калі цэласпальная ахвяра яго будзе з жывёлы, хай ахвяруе самца без заганы ды прывядзе яго да дзвярэй палаткі сустрэчы, каб Госпад прыняў яго ласкава,
ЛЯВІТ 23:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Апрача хлеба, складзіце ў ахвяру сем ягнят без заганы, аднагадовых, аднаго маладога быка і двух бараноў. Яны будуць ахвяраю цэласпалення Госпаду разам з ахвяраю хлебнай і з вадкаю ахвярай вашай на найпрыемнейшы пах Госпаду. Біблія (пераклад А.Бокуна) Апрача хлеба складзіце ў ахвяру сем бараноў без заганы, аднагадовых, аднаго маладога бычка і двух бараноў. Яны будуць ахвяраю цэласпаленьня ГОСПАДУ разам з ахвяраю хлебнаю і з ахвяраю вадкай. Будзе гэта ахвяра агнявая, мілы пах ГОСПАДУ. Біблія (пераклад В. Сёмухі) разам з хлябамі пастаўце сем ягнят без пахібы, адналетак, і з буйнога быдла адно цяля і двух бараноў; хай будзе гэта на цэласпаленьне Госпаду, і хлебнае прынашэньне і выліваньне да іх, у ахвяру, дзеля прыемнай духмянасьці Госпаду. |
Калі цэласпальная ахвяра яго будзе з жывёлы, хай ахвяруе самца без заганы ды прывядзе яго да дзвярэй палаткі сустрэчы, каб Госпад прыняў яго ласкава,
Прынясіце з вашых месцаў пражывання па два хлябы для ўздымання, кожны з двух дзесятых [эфы] мукі квашанай, якія спячыце як пяршыні Госпаду.
Ахвяруйце таксама аднаго казла як ахвяру за грэх і двух бараноў аднагадовых як ахвяру прымірэння.
Таксама хай прыносіць хлябы з цеста квашанага пры ахвяры прымірэння як выказ падзякі.