Сказаў таксама Бог: «Хай народзяць воды паўзуноў, жывыя істоты, і птушкі хай лётаюць над зямлёй пад цвярдыняй неба».
ЛЯВІТ 11:43 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не паганьце душ вашых якімі-небудзь паўзунамі і не дакранайцеся ні да каго з іх, каб не сталіся нячыстымі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Не паганьце душаў вашых усялякімі паўзунамі і не дакранайцеся да іх, каб ня сталіся нячыстымі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) не апаганьвайце душаў вашых якім-небудзь жывёльным паўзуном і не рабеце сябе празь іх нячыстымі, каб быць празь іх нячыстымі, |
Сказаў таксама Бог: «Хай народзяць воды паўзуноў, жывыя істоты, і птушкі хай лётаюць над зямлёй пад цвярдыняй неба».
Загінула кожнае цела, якое рухалася па зямлі: кожная з птушак, жывёл, звяроў і ўсіх паўзуноў, якія поўзаюць па зямлі, і ўсе людзі.
Дык адрознівайце жывёлу чыстую ад нячыстай і птушку чыстую ад нячыстай, каб не апаганілі вы душ вашых жывёлай і птушкамі ды ўсім другім, што рухаецца па зямлі і што Я вылучыў вам як нячыстае.
або хто дакранецца да паўзуна, якім занячысціцца, або чалавека, які апаганіў бы яго нейкай сваёй нячыстасцю,