На што толькі нешта з гэтае мярцвячыны ўпадзе, тое будзе нячыстым; печ ці грубка маюць быць знішчаны, бо яны нячыстыя, і будуць нячыстыя для вас.
ЛЯВІТ 11:36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Толькі крыніцы і студні ды ўсё, дзе сабрана вада, будзе чыстым. Але той, хто дакранецца да той мярцвячыны, будзе нячысты. Біблія (пераклад А.Бокуна) Толькі крыніцы і студні, дзе ёсьць вада, будуць чыстымі. Але той, хто дакранецца падліны іхняй, будзе нячысты. Біблія (пераклад В. Сёмухі) толькі крыніца і калодзеж з вадою застаюцца чыстыя; а хто дакранецца да трупа іхняга, той нячысты. |
На што толькі нешта з гэтае мярцвячыны ўпадзе, тое будзе нячыстым; печ ці грубка маюць быць знішчаны, бо яны нячыстыя, і будуць нячыстыя для вас.
У той дзень выб’ецца крыніца для дома Давіда і жыхароў Ерузаліма для абмыцця грахоў і нячыстасці.
а хто нап’ецца вады, якую Я яму дам, ужо не будзе смагнуць навекі, але вада, якую Я яму дам, станецца ў ім крыніцай вады, што бруіцца ў жыццё вечнае».