ЛІКІ 30:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усё, што абяцалі ўдовы і разведзеныя, хай выконваюць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але абяцаньне ўдавы або разьведзенай, кожнае, якім яна зьвязала душу сваю, застанецца на ёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А абяцаньне ўдавы і разьведзенай, які б яна ні паклала зарок на душу сваю, адбудзецца. |
А калі ў той дзень пачуе муж і запярэчыць, то абяцанні яе і словы, якімі звязала душу сваю, будуць марнымі; і ласкавы да яе будзе Госпад.
Адказаў ёй Элькана, муж яе: «Рабі, што табе здаецца добрым, і заставайся, пакуль яго не адымеш ад грудзей; і я малюся, каб Госпад здзейсніў слова Сваё». Дык засталася жанчына і карміла сына свайго, пакуль не адняла яго ад грудзей сваіх.