Калі хто будзе складаць ахвяру Госпаду з ежы, яго ахвярай будзе мука, і хай увалье ў яе алею і пакладзе кадзіла,
ЛІКІ 29:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і ўрачыста прынясіце ахвяру з ежы і ўзліванні да кожнага з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна іх ліку паводле парадку, Біблія (пераклад А.Бокуна) і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы, Біблія (пераклад В. Сёмухі) і зь імі прынашэньне хлебнае і паліваньне для цялят, бараноў і ягнят, па ліку іх, паводле ўстанаўленьня, |
Калі хто будзе складаць ахвяру Госпаду з ежы, яго ахвярай будзе мука, і хай увалье ў яе алею і пакладзе кадзіла,
Апрача хлеба, складзіце ў ахвяру сем ягнят без заганы, аднагадовых, аднаго маладога быка і двух бараноў. Яны будуць ахвяраю цэласпалення Госпаду разам з ахвяраю хлебнай і з вадкаю ахвярай вашай на найпрыемнейшы пах Госпаду.
А ўзліванні да іх хай будуць такія: палова гіна віна на кожнага бычка, адна трэцяя гіна — на барана і адна чацвёртая гіна — на ягня. Гэта цэласпаленне хай будзе ў кожны першы дзень месяца ва ўсе месяцы года.
і ахвяруйце віно — чацвёртую частку гіна на кожнае ягня; у свяцілішчы ўчыняйце ўзліванне п’янлівага пітва Госпаду.
апрача ахвяры цэласпалення ў першы дзень кожнага месяца разам з ахвяраю з ежы і апрача штодзённай ахвяры цэласпалення з ахвяраю з ежы і звычайнымі ўзліваннямі дзеля найпрыемнейшага паху Госпаду.