Але яго заробак і яго нажытак пасвячоны Госпаду, і не збяруць іх і не адкладуць, бо яго заробак будзе для тых, якія з’яўляюцца ў прысутнасць Госпада, каб яны елі дасыта і апраналіся пышна.
ЗАХАРЫІ 14:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але і Юда будзе ваяваць супраць Ерузаліма, і будуць сабраны багацці ўсіх народаў навокал: золата, і срэбра, і адзенняў надта многа. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Юда таксама будзе ваяваць у Ерусаліме, і будзе сабранае багацьце ўсіх народаў навокал: золата, срэбра і адзеньне ў мностве вялікім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але і сам Юда будзе ваяваць супроць Ерусаліма, і сабрана будзе багацьце ўсіх навакольных народаў: золата, срэбра і вопратка ў вялікім мностве. |
Але яго заробак і яго нажытак пасвячоны Госпаду, і не збяруць іх і не адкладуць, бо яго заробак будзе для тых, якія з’яўляюцца ў прысутнасць Госпада, каб яны елі дасыта і апраналіся пышна.
«Вось, Я зраблю Ерузалім чашай п’янства для ўсіх народаў навокал. Гэта будзе ў час асады Ерузаліма.