і даведаецеся, што Я — Госпад, бо не жылі вы паводле прыказанняў Маіх і законаў Маіх не спаўнялі, але спаўнялі законы тых народаў, якія вас акружаюць навокал”».
ЕЗЭКІІЛЯ 8:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І завёў Ён мяне ў прысенак брамы святыні Госпада, які знаходзіўся на паўночным баку, і вось, сядзелі там жанчыны і плакалі па Тамузе. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Ён завёў мяне ў прысенак брамы Дому ГОСПАДА, які на поўначы, і вось, сядзелі там жанчыны і плакалі па Тамузе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прывёў мяне да ўваходу ў браму дома Гасподняга, якая на поўнач, і вось, там сядзяць жанчыны і плачуць па Тамузе, |
і даведаецеся, што Я — Госпад, бо не жылі вы паводле прыказанняў Маіх і законаў Маіх не спаўнялі, але спаўнялі законы тых народаў, якія вас акружаюць навокал”».
І завёў мяне ў напрамку паўночнай брамы да пярэдняга боку дома, і я глянуў, і вось, слава Госпада напоўніла дом Госпада, і я ўпаў на твар мой.
І калі народ зямлі ў час урачыстасці з’яўляецца перад Госпадам, то той, хто ўваходзіць праз паўночную браму, каб пакланіцца, мусіць выйсці праз паўднёвую браму, а хто ўваходзіць праз паўднёвую браму, мусіць выйсці праз паўночную браму: ніхто не павінен вяртацца той жа самай брамай, праз якую ўвайшоў, але мусіць выйсці праз супрацьлеглую.