Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕЗЭКІІЛЯ 48:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Тое ж, што застанецца на даўжыню ля святой часткі, будзе на дзесяць тысяч прутоў на ўсход і дзесяць тысяч прутоў на захад, будзе яно ля святой часткі, і будуць плады яго на хлеб тым, хто служыць гораду.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А тое, што засталося з даўжыні насупраць часткі сьвятой, [мае] дзесяць тысячаў [прутоў] на ўсход і дзесяць тысячаў [прутоў] на захад. І будзе яно каля часткі сьвятой, і ўраджай ягоны будзе на хлеб для работнікаў гораду.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

А што застаецца з даўжыні супроць сьвяшчэннай дзялянкі - дзесяць тысяч на ўсход і дзесяць тысяч на захад насупраць сьвяшчэннай дзялянкі, творы з гэтай зямлі павінны быць для прадуктаў гарадскім работнікам.

Глядзіце раздзел



ЕЗЭКІІЛЯ 48:18
6 Крыжаваныя спасылкі  

І ва ўласнасць гораду дасцё абшар шырынёй у пяць тысяч прутоў і даўжынёй у дваццаць пяць тысяч прутоў, адпаведна да святой ахвяры; гэта мае належаць да ўсяго дому Ізраэля.


А горад будзе мець пашы на дзвесце пяцьдзесят прутоў на поўнач, і на дзвесце пяцьдзесят прутоў на поўдзень, і на дзвесце пяцьдзесят прутоў на ўсход, і на дзвесце пяцьдзесят прутоў да мора.


А будуць працаваць работнікі горада з усіх пакаленняў ізраэльскіх.


І ў той дзень вырашыў ён, што яны будуць дапамагаць усяму народу і ахвярніку Госпада, секчы дровы і насіць ваду аж да цяперашняга часу на месцы, якое Госпад выбраў.