І прывёў ён мяне да брамы паўночнай, і змераў паводле папярэдніх памераў пакоі яе і прысенкі яе;
ЕЗЭКІІЛЯ 47:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вывеў ён мяне праз паўночную браму, і на двор павёў мяне, да знешняй брамы, накіраванай на ўсход; і вось, вада выцякала з-пад правага боку. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён вывеў мяне шляхам праз браму паўночную, і павёў мяне звонку вакол да вонкавай брамы шляхам, скіраваным на ўсход. І вось вада выцякала з-пад правага боку Дому. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вывеў мяне паўночнаю брамаю, і вонкавай дарогай абвёў мяне да зьнешняе брамы, дарогаю, што на ўсход; і вось, вада цячэ па правы бок. |
І прывёў ён мяне да брамы паўночнай, і змераў паводле папярэдніх памераў пакоі яе і прысенкі яе;
і сказаў мне Госпад: «Брама гэтая хай будзе замкнутая; хай не адчыняецца, і ніводзін чалавек хай не пройдзе ёю, бо Госпад, Бог Ізраэля, увайшоў праз яе, і хай будзе яна замкнутая.
І завёў мяне ў напрамку паўночнай брамы да пярэдняга боку дома, і я глянуў, і вось, слава Госпада напоўніла дом Госпада, і я ўпаў на твар мой.
І завёў ён мяне назад да брамы дома, і вось, выцякала вада з-пад парога дома на ўсход, бо пярэдні бок дома быў накіраваны на ўсход, а вада выцякала з-пад правага боку храма на поўдзень ад ахвярніка.
Калі пайшоў чалавек у напрамку ўсходнім, ён меў у сваёй руцэ вымяральны прут, адмераў ім тысячу локцяў і правёў мяне праз ваду, і вада даставала аж да шчыкалатак.