І сказаў Госпад Абраму пасля таго, як аддзяліўся Лот ад яго: «Падымі вочы свае і паглядзі з месца, дзе цяпер стаіш, на поўнач і на поўдзень, на ўсход і на захад:
ЕЗЭКІІЛЯ 46:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І правёў ён мяне праз уваход, што быў з боку брамы, у святыя пакоі, прызначаныя святарам, што былі на паўночным баку, і там было месца ў самым далёкім рагу з заходняга боку; Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён правёў мяне праз уваход, які з боку ад брамы, у пакоі сьвятыя для сьвятароў, якія зьвернутыя на поўнач. І вось, там месца ў найдалейшым баку з заходняга боку. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прывёў ён мяне тым ходам, які з боку брамы, да сьвяшчэнных пакояў для сьвятароў, што на поўнач, і вось там адно месца на краі на захад. |
І сказаў Госпад Абраму пасля таго, як аддзяліўся Лот ад яго: «Падымі вочы свае і паглядзі з месца, дзе цяпер стаіш, на поўнач і на поўдзень, на ўсход і на захад:
І перад заламі быў праход шырынёй у дзесяць локцяў, які быў звернуты ўнутр, даўжынёй у сто локцяў; і дзверы іх знаходзіліся на паўночным баку.