Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕЗЭКІІЛЯ 42:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Верхнія пакоі былі вузейшыя за ніжнія і сярэднія пакоі будынка, бо паверхі займалі іх прастору.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Верхнія пакоі былі вузейшыя за ніжнія і сярэднія [пакоі] будынку, бо галерэі займалі частку [прасторы].

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Верхнія пакоі - вузейшыя, бо галярэя забірае ў іх крыху адносна ніжніх і сярэдніх пакояў гэтага будынка.

Глядзіце раздзел



ЕЗЭКІІЛЯ 42:5
4 Крыжаваныя спасылкі  

І змераў ён даўжыню будынка перад адгароджанай прасторай з задняга боку з яго мурамі з аднаго і другога боку — сто локцяў. Галоўны будынак, і ўнутраная частка храма, і прысенкі звонку былі паабіваныя дрэвам,


і пакоі бакавыя пашыраліся ўгары, бо дом быў пабудаваны кругам аж да верху вакол дома; дзеля таго шырыня дома ўверсе была большай, і з ніжняга паверха праз сярэдні на верхні падымаліся.


Насупраць дваццаці локцяў панадворка ўнутранага і таксама насупраць падлогі, каменем выкладзенай, на панадворку знешнім падымаліся адзін за адным тры паверхі.


Былі бо яны трохпавярховыя і не мелі калон такіх, як калоны на панадворках; таму, такім чынам, будынак падымаўся ад зямлі па паверхах: ад ніжніх і ад сярэдніх.