І перад заламі быў праход шырынёй у дзесяць локцяў, які быў звернуты ўнутр, даўжынёй у сто локцяў; і дзверы іх знаходзіліся на паўночным баку.
ЕЗЭКІІЛЯ 42:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і быў перад імі праход, падобны да залаў, што былі на паўночным баку; паводле даўжыні іх і шырыні іх — такія ўсе іх выхады, і ўладкаванні, і брамы іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) І дарога перад імі, як [уваход] у пакоі, якія на шляху на поўнач, як у даўжыню, так і ў шырыню, з усімі іхнімі выхадамі, уладкаваньнямі і ўваходамі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ход перад імі - такі самы, як і ў тых пакоях, якія выходзяць да поўначы, такая самая даўжыня, як і ў тых, і такая самая шырыня, і ўсе выхады зь іх і будова іхняя і дзьверы ў іх такія самыя, як і ў тых. |
І перад заламі быў праход шырынёй у дзесяць локцяў, які быў звернуты ўнутр, даўжынёй у сто локцяў; і дзверы іх знаходзіліся на паўночным баку.
І калі яны засаромеюцца з прычыны ўсяго, што зрабілі, намалюй ім дом і яго ўладкаванне, выхады і ўваходы ды ўвесь выгляд яго і ўсе правілы яго, ды паведамі ім усе яго законы, і запішы іх перад іх вачамі, каб захавалі ўвесь выгляд яго і яго пастановы і каб спаўнялі іх.
І сказаў мне Госпад: «Сын чалавечы, схілі сэрца сваё, і глядзі вачамі сваімі, і слухай вушамі сваімі ўсё, што Я табе скажу адносна ўсіх пастаноў дома Госпада і адносна ўсіх законаў яго; схілі сэрца сваё на ўваход у храм і ўсе выхады свяцілішча
І вось выхад з горада: з паўночнага боку, памер якога будзе чатыры тысячы пяцьсот прутоў,