Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕЗЭКІІЛЯ 39:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І яны вызначаць людзей, якія мусяць пастаянна ісці па зямлі і хаваць тых, якія засталіся на паверхні зямлі, каб яе ачысціць; а як пройдзе сем месяцаў, пачнуць яны шукаць

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І будуць вызначаныя людзі, якія без перапынку будуць хадзіць па зямлі і хаваць тых, якія засталіся на абліччы зямлі, каб ачысьціць яе. Як пройдзе сем месяцаў, будуць яны шукаць.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І назначаць людзей, якія ўвесь час будуць абыходзіць зямлю і з дапамогаю прахожых хавацьмуць тых, што засталіся на паверхні зямлі - дзеля ачышчэньня яе: а як пройдзе сем месяцаў яны пачнуць рабіць пошукі,

Глядзіце раздзел



ЕЗЭКІІЛЯ 39:14
4 Крыжаваныя спасылкі  

а людзі, якім яны праракуюць, будуць выкінуты на вуліцы Ерузаліма на голад і на меч, і не будзе каму пахаваць іх; самі яны і жонкі іх, сыны і дочкі іх; — і вылью на іх ліхоту іх.


І хаваць іх будуць ізраэльцы, каб ачысціць зямлю за сем месяцаў;


і будуць яны хадзіць па зямлі, абыходзячы яе; і калі ўбачаць яны костку людскую, дык паставяць ля яе знак, аж пакуль не пахаваюць яе грабары ў даліне Войска Гога.