Прысягнуў Я Самім Сабою: з вуснаў Маіх выйшла справядлівасць, слова, якое не вернецца; бо перада Мною сагнецца кожнае калена ды кожны язык будзе вызнаваць Бога».
ЕЗЭКІІЛЯ 21:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) каб усе даведаліся, што Я — Госпад; выцягнуў меч Мой з ножан яго, і ён да іх ужо не вернецца”». Біблія (пераклад А.Бокуна) І даведаецца ўсякае цела, што Я, ГОСПАД, выцягнуў меч Мой з похваў ягоных, і ён [да іх] ужо ня вернецца”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўведае ўсякая плоць, што Я, Гасподзь, дастаў меч Мой з похваў яго, і ён ужо ня вернецца. |
Прысягнуў Я Самім Сабою: з вуснаў Маіх выйшла справядлівасць, слова, якое не вернецца; бо перада Мною сагнецца кожнае калена ды кожны язык будзе вызнаваць Бога».
так будзе са словам Маім, якое выходзіць з вуснаў Маіх: і не вяртаецца да Мяне пустым, але зробіць, што толькі Я захачу, і будзе мець поспех у тых, да якіх яго Я паслаў.
Не спыніцца гнеў Госпадаў, пакуль не здзейсніць ды пакуль не выканае Ён намераў сэрца Свайго; у апошніх днях зразумееце ўсё цалкам.
«І ты скажаш ім: гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Піце, і напівайцеся, і ванітуйце, і падайце, і не падымайцеся на віду меча, які Я пашлю паміж вас”.
Схавай яго ў ножны яго. У месцы, дзе ты быў створаны, у зямлі, дзе ты нарадзіўся, буду цябе судзіць.
І ты, сын чалавечы, стагні, як быццам маеш сцёгны паламаныя, і ў горычы стагні на іх вачах.
У дзень той Я споўню над Гэлі ўсё, што прадказаў адносна дому яго, ад пачатку і да канца.