ЕЗЭКІІЛЯ 10:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі ішлі ў чатырох сваіх напрамках, то ішлі і не адварочваліся, калі ішлі, але да таго месца, куды вяло іх кола, што было першым, ішлі і іншыя, і не адварочваліся, калі ішлі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І калі яны рухаліся, рухаліся ў чатырох сваіх напрамках, не адварочваліся, калі рухаліся ў тым напрамку, куды вяла іх галава, і рухаліся за ёй, і не адварочваліся, калі рухаліся. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ішлі яны, дык ішлі па чатыры свае бакі; падчас шэсьця свайго не азіраліся, але да таго месца, куды павернута была галава, і яны туды ішлі; падчас шэсьця свайго не азіраліся. |
Куды кіраваў іх дух, каб ісці, туды ішлі, і колы адначасова падымаліся, ідучы за імі; бо дух жывых істот знаходзіўся ў колах.
І пад крыламі мелі яны рукі чалавечыя па чатырох баках. Твары ж і крылы былі ва ўсіх чатырох:
І выглядалі яны так, як быццам кожнае з чатырох мела аднолькавую форму, як быццам адно кола знаходзілася ў другім.
і выгляд іх твараў быў падобны да тых самых твараў, якія бачыў я над ракою Кэбар. І кожны ішоў проста перад сабою.