І над галовамі гэтых істот жывых было штосьці накшталт цвярдыні нябеснай, быццам крышталь ірдзеючы, раскінуты над іх галовамі ўгары.
ЕЗЭКІІЛЯ 1:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо калі чуўся голас над цвярдыняй нябеснай, якая была над іх галовамі, яны спыняліся і крылы мелі апушчаныя. Біблія (пераклад А.Бокуна) І быў голас па-над прасьцягам, які быў над галовамі іхнімі. А калі яны спыняліся, крылы мелі апушчаныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І голас быў са скляпеньня, якое над галовамі ў іх; калі яны спыняліся, тады апускалі свае крылы. |
І над галовамі гэтых істот жывых было штосьці накшталт цвярдыні нябеснай, быццам крышталь ірдзеючы, раскінуты над іх галовамі ўгары.
І ўбачыў я, і вось, над цвярдыняй, раскінутай над галовамі херубінаў, было штосьці, быццам сапфір; штосьці, з выгляду падобнае да пасада, з’явілася над імі.