Ты насадзіў іх, і яны запусцілі карані, узрастаюць і даюць плады; блізка Ты да вуснаў іх, а далёка ад іх нырак.
ДРУГІ ЗАКОН 30:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але ж слова блізка каля цябе, яно проста ў вуснах тваіх і ў сэрцы тваім, каб мог ты яго споўніць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але вельмі блізка да цябе слова гэтае, яно ў вуснах тваіх і ў сэрцы тваім, каб ты мог выканаць яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) але даволі блізкае да цябе слова гэтае: яно ў вуснах тваіх і ў сэрцы тваім, каб выконваць яго. |
Ты насадзіў іх, і яны запусцілі карані, узрастаюць і даюць плады; блізка Ты да вуснаў іх, а далёка ад іх нырак.
А ці паслухаюць яны цябе, ці пагардзяць, — бо гэта народ упорысты, — аднак будуць ведаць, што прарок ёсць між імі.
і прыходзяць да цябе, як быццам на сход народа, і сядзіць перад табою народ Мой; і слухаюць яны словы твае, і не выконваюць іх, бо робяць яны тое, што прыемнае ў вуснах іх, і сэрца іх цягнецца да прагавітасці іх.
І калі споўніцца тое, што прадказана — а яно ўжо прыходзіць, — тады даведаюцца, што прарок быў між імі».
Не кожны, хто кажа Мне: “Госпадзе, Госпадзе”, увойдзе ў Валадарства Нябеснае, але той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ёсць у небе.
Мужы браты, сыны роду Абрагама і тыя паміж вас, што баяцца Бога! Вам паслана слова збаўлення гэтага.
І не за морам ён знаходзіцца, каб ты скардзіўся і гаварыў: “Хто з нас можа пераплысці мора і прынесці яго да нас, каб мы маглі пачуць і выканаць тое, што загадана?”
Глядзі, я прапаную табе сёння перад абліччам тваім жыццё і шчасце, і наадварот — смерць і няшчасце.