Трымайся сваіх закляццяў і мноства злачынстваў сваіх, у якіх практыкавалася ад юнацтва свайго; можа, дапаможаш сабе, а можа, утрымаешся.
ДАНІІЛА 5:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І зараз прыйшлі да мяне мудрацы і варажбіты, каб прачытаць пісанне гэтае і выясніць мне яго сэнс, і не змаглі выясніць сэнс гэтага слова. Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер былі прыведзены да мяне мудрацы і астролягі, каб прачыталі гэты надпіс і паведамілі мне значэньне ягонае, але яны не змаглі значэньне слова гэтага патлумачыць мне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вось, прыведзены былі да мяне мудрацы і заклінальнікі, каб прачытаць гэта напісанае і разгадаць мне сутнасьць яго; але яны не маглі абвясьціць мне гэтага. |
Трымайся сваіх закляццяў і мноства злачынстваў сваіх, у якіх практыкавалася ад юнацтва свайго; можа, дапаможаш сабе, а можа, утрымаешся.
і галіны яго найпрыгажэйшыя, і плады яго шчодрыя, і ежа для ўсіх на ім, пад якім жылі звяры палявыя і на галінах якога жылі паднебныя птушкі, —
Пачуў я пра цябе, што маеш божага духа і што знойдзены ў цябе веды, і розум, і мудрасць надзвычайная.