Ёакім меў дваццаць пяць гадоў, калі стаў царом, і адзінаццаць гадоў цараваў у Ерузаліме. Маці яго называлася Зэбіда, дачка Падаі з Румы.
ДАНІІЛА 1:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У трэці год царавання цара Юдэйскага Ёакіма падышоў Набукаданосар, цар Бабілонскі, пад Ерузалім і абклаў яго; Біблія (пераклад А.Бокуна) У трэці год валадараньня Егаякіма, валадара Юды, прыйшоў Навухаданосар, валадар Бабілону, да Ерусаліму і аблёг яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) На трэцім годзе цараваньня Ёакіма, цара Юдэйскага, прыйшоў Навухаданосар, цар Вавілонскі, да Ерусаліма і атачыў яго аблогаю. |
Ёакім меў дваццаць пяць гадоў, калі стаў царом, і адзінаццаць гадоў цараваў у Ерузаліме. Маці яго называлася Зэбіда, дачка Падаі з Румы.
І забраў ён адтуль усе скарбы дома Госпада і скарбы палаца царскага, і зламаў усе залатыя рэчы, якія зрабіў Саламон, цар Ізраэля, у святыні Госпада па слове Госпада.
Нават некаторых з сыноў тваіх, якія выйдуць з цябе, якіх ты нарадзіў, возьмуць, і яны будуць еўнухамі — слугамі ў палацы цара Бабілонскага”».
Слова, якое было да Ярэміі аб усім народзе Юды ў чацвёртым годзе Ёахіна, сына Осіі, цара Юдэйскага, — а быў гэта першы год Набукаданосара, цара Бабілона, —
Слова, якое было да Ярэміі ад Госпада ў дні Ёакіма, сына Осіі, цара Юдэйскага, што казала:
Калі ж Набукаданосар, цар Бабілона, напаў на зямлю, мы сказалі: “Хадзем, схаваемся ў Ерузаліме перад войскам халдэйскім і перад войскам сірыйскім”! І засталіся мы ў Ерузаліме».
І было ў чацвёрты год Ёакіма, сына Осіі, цара Юдэйскага, слова гэтае да Ярэміі ад Госпада, кажучы:
Слова, якое сказаў прарок Ярэмія Баруху, сыну Нэрыі, калі запісаў ён у кнізе гэтыя словы з вуснаў Ярэміі ў чацвёртым годзе цара Юдэйскага Ёакіма, сына Осіі.
Слова, якое прамовіў Госпад пра Бабілон і пра зямлю Халдэйскую праз Ярэмію прарока:
У пятым месяцы, у дзесяты дзень месяца, а быў гэта дзевятнаццаты год Набукаданосара, цара Бабілона, увайшоў у Ерузалім Набузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, які стаяў перад царом Бабілона.
Вось той народ, які вывеў у няволю Набукаданосар: у сёмым годзе — тры тысячы дваццаць тры юдэі;
Дык прывялі Даніэля да цара; звярнуўшыся да яго, цар сказаў: «Ці гэта ты, Даніэль, адзін з сыноў палону з Юды, якога прывёў цар, мой бацька?