Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫХАД 4:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Узяў Майсей жонку сваю і сыноў сваіх і пасадзіў іх на асла; і вярнуўся ў Егіпет, трымаючы кій Божы ў руцэ сваёй.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I ўзяў Майсей жонку сваю і сыноў сваіх, і пасадзіў іх на асла, і вярнуўся ў зямлю Эгіпецкую. I ўзяў кій Божы ў руку сваю.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І ўзяў Майсей жонку сваю і сыноў сваіх, пасадзіў іх на асла і выправіўся ў зямлю Егіпецкую. І посах Божы Майсей узяў у руку сваю.

Глядзіце раздзел



ВЫХАД 4:20
10 Крыжаваныя спасылкі  

А ты падымі кій твой, і выцягні руку тваю над морам, і раздзялі яго, каб прайшлі сыны Ізраэля праз сярэдзіну мора па сухім.


І Майсей сказаў Ешуа: «Выберы нам мужчын і ідзі, ваюй з Амалекам; заўтра я стану на вяршыні гары, трымаючы кій Божы ў руцэ сваёй».


і паведаміў Майсею, гаворачы: «Я, цесць твой, Етра, прыходжу да цябе, і жонка твая, і два сыны твае разам з ёю».


Яна нарадзіла яму сына, якога ён назваў Гэрсам, кажучы: «Прыхадзень я ў зямлі чужой».


Таксама вазьмі ў руку сваю кій гэты, якім будзеш учыняць знакі».


Сказаў тады Ён яму: «Што трымаеш у руцэ сваёй?» Адказаў: «Кій».


І калі ўзняў Майсей руку, ударыўшы кіем два разы ў скалу, выйшлі воды найбагацейшыя, так што напіўся і народ, і жывёла.


З-за гэтых слоў Майсей уцёк і зрабіўся чужынцам у зямлі Мадыян, дзе нарадзіў ён двух сыноў.