Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫХАД 33:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Такім чынам, знялі сыны Ізраэля аздабленне сваё ля гары Гарэб.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I зьнялі з сябе сыны Ізраіля аздобы свае каля гары Харэў.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Сыны Ізраілевыя зьнялі зь сябе акрасы свае каля гары Харыва.

Глядзіце раздзел



ВЫХАД 33:6
7 Крыжаваныя спасылкі  

А Майсей пасвіў авечак для Етры, цесця свайго, святара мадыянскага; і, калі гнаў ён статак па-за пустыню, прыйшоў да гары Божай Гарэб.


І ўвесь народ зрабіў, як загадаў ён, несучы завушніцы да Аарона.


Народ, чуючы гэтыя найганебнейшыя словы, заплакаў моцна, і ніхто не ўсклаў на сябе сваіх аздобаў, як звычайна.


І сказаў Госпад Майсею: «Скажы сынам Ізраэля: “Вы — народ цвёрдага карка; калі Я на адзін міг з’яўлюся ў грамадзе тваёй, Я вынішчу цябе. Зараз жа здымі аздабленне сваё, каб Я ведаў, што маю зрабіць з табою”».


А Майсей, узводзячы палатку, паставіў яе па-за лагерам, паводдаль, і даў імя ёй — палатка сустрэчы. І кожны, хто хацеў звярнуцца да Госпада, ішоў да палаткі сустрэчы, што была па-за лагерам.


Абвінаваціць цябе ліхота твая, і адступніцтва тваё асудзіць цябе. Ведай таму і глядзі, што ліхім і горкім ёсць тое, што ты пакінула Госпада, Бога твайго, ды не маеш у сабе страху перада Мною. — кажа Госпад, Бог Магуццяў. —


І паверылі нініўцы Богу, і абвясцілі пост, і апрануліся ў зрэбніцы, ад найбольшага да найменшага.