«Калі купіш нявольніка-гебрая, ён будзе служыць табе шэсць гадоў, а ў сёмы ён выйдзе свабодным без выкупу.
ВЫХАД 21:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ён прыйшоў адзін, хай адыдзе адзін; а калі меў жонку, хай разам з ім адыдзе жонка. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ён адзін прыйшоў, няхай адзін і выйдзе. А калі ён жанаты, няхай выйдзе з ім жонка ягоная. Біблія (пераклад В. Сёмухі) калі ён прыйшоў адзін, няхай адзін і выйдзе; а калі ён жанаты, няхай выйдзе зь ім і жонка ягоная; |
«Калі купіш нявольніка-гебрая, ён будзе служыць табе шэсць гадоў, а ў сёмы ён выйдзе свабодным без выкупу.
Але калі гаспадар даў яму жонку, і яна нарадзіла сыноў і дачок, то жонка і дзеці будуць належаць гаспадару; а ён адыдзе адзін.
Калі хто прадаў сваю дачку ў нявольніцы, не адыдзе яна, як адыходзяць звычайна іншыя нявольнікі.
а тады разам са сваімі дзецьмі выйдзе ён ад цябе і вернецца да сваёй радні, ва ўласнасць бацькоў сваіх.