Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫХАД 21:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Калі мужчыны пасварацца і калі хто ўдарыць цяжарную жанчыну і яна прытым скіне, але не здарыцца больш нічога дрэннага, то вінаваты будзе пакараны платаю, якой запатрабуе муж той жанчыны, і хай суддзі рассудзяць.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Калі будуць біцца мужчыны і ўдараць цяжарную жанчыну, і яна спароніць дзіця сваё, але ня будзе [іншай] шкоды, [вінаваты] будзе пакараны пакараньнем, якое наложыць на яго муж той жанчыны, і мае заплаціць пры судзьдзях.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Калі бэюцца людзі, і ўдараць цяжарную жанчыну, і яна выкіне, але ня будзе іншае шкоды, дык узяць зь вінаватага збор грашмі, які накладзе на яго муж тае жанчыны, і ён павінен заплаціць яму пры судзьдзях;

Глядзіце раздзел



ВЫХАД 21:22
3 Крыжаваныя спасылкі  

Калі ж будзе ўскладзена на яго спагнанне, то хай аддасць ён усё, што ад яго патрабуюць.


Ва ўсіх брамах тваіх, якія дасць табе Госпад, Бог твой, устанаві суддзяў і загадчыкаў на працах на ўсе пакаленні, каб судзілі людзей справядлівым судом.