Гэта вось запавет Мой, які вы будзеце захоўваць, паміж Мной і вамі, і нашчадкамі тваімі па табе. Хай будзе ў вас абрэзаны кожны мужчынскага роду.
БЫЦЦЁ 34:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пры той, аднак, умове тыя мужы змогуць прыйсці да пагаднення з намі, каб жыць разам і стацца адным народам, калі мы абрэжам нашых мужчын, пераймаючы звычай гэтага народа; Біблія (пераклад А.Бокуна) Толькі пры адной [умове] пагодзяцца з намі людзі гэтыя, каб жыць з намі і быць адным народам, калі ў нас будуць абрэзаныя ўсе мужчынскага [роду], як яны абрэзаныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Толькі на такой умове гэтыя людзі згаджаюцца жыць з намі і быць адным народам, каб і ў нас абрэзаны быў увесь мужчынскі пол, як яны абрэзаны. |
Гэта вось запавет Мой, які вы будзеце захоўваць, паміж Мной і вамі, і нашчадкамі тваімі па табе. Хай будзе ў вас абрэзаны кожны мужчынскага роду.
«Людзі гэтыя міралюбныя ў адносінах да нас; хай жывуць на гэтай зямлі і вандруюць па ёй; яна прасторная і шырокая для іх. Дачок іх будзем браць за жонак, а нашых ім будзем аддаваць.
тады іх дробная і буйная жывёла і маёмасць будуць нашымі. Давайце толькі пагадзімся на гэта, і яны будуць жыць разам з намі».