Гэта вось запавет Мой, які вы будзеце захоўваць, паміж Мной і вамі, і нашчадкамі тваімі па табе. Хай будзе ў вас абрэзаны кожны мужчынскага роду.
БЫЦЦЁ 34:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У гэтым зможам мы пагадзіцца з вамі толькі тады, калі вы захочаце быць падобнымі да нас, калі кожны з мужчынскага полу ў вас будзе абрэзаны. Біблія (пераклад А.Бокуна) Толькі тады мы пагодзімся з вамі, калі вы будзеце, як мы, каб быў абрэзаны ў вас кожны мужчына. Біблія (пераклад В. Сёмухі) толькі на той умове мы згодзімся з вамі, калі вы будзеце, як мы, каб і ў вас увесь мужчынскі пол быў абрэзаны; |
Гэта вось запавет Мой, які вы будзеце захоўваць, паміж Мной і вамі, і нашчадкамі тваімі па табе. Хай будзе ў вас абрэзаны кожны мужчынскага роду.
«Не можам мы зрабіць таго, што вы просіце: аддаць сястру нашу за чалавека неабрэзанага, бо гэта было б нам ганьбай.
Тады толькі аддадзім вам дачок нашых, а дачок вашых будзем браць сабе за жонак, і будзем жыць разам з вамі, і станемся адным народам.
Браты, прашу вас, будзьце такімі, як і я; бо і я стаўся такім, як вы. Нічым вы мяне не скрыўдзілі.