І Лабан сказаў: «Хай курган гэты будзе сведкам згоды сёння між мной і табой». І таму ён быў названы Галед,
БЫЦЦЁ 31:52 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэты курган і камень будуць сведкамі, што я не перайду за гэты курган, ідучы да цябе, і што ты не пяройдзеш за гэты курган і гэты камень дзеля ліхога. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сьведкам [будзе] крушня гэтая і сьведкам [будзе] слуп, што ані я не перайду да цябе за гэтую крушню і за гэты слуп, ані ты не пяройдзеш да мяне за гэтую крушню і за гэты слуп з ліхім [намерам]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) гэты курган сьведка, і гэты помнік сьведка, што ні я не перайду да цябе за гэты курган, ні ты не пяройдзеш да мяне за гэты курган і за гэты помнік, дзеля ліха; |
І Лабан сказаў: «Хай курган гэты будзе сведкам згоды сёння між мной і табой». І таму ён быў названы Галед,
Бог Абрагама і Бог Нахора хай рассудзіць паміж намі». І Якуб прысягнуў Тым, Каго з бояззю славіў Ізаак, яго бацька.
але як сведчанне паміж намі і вамі, і паміж нашчадкамі нашымі і нашчадкамі вашымі, што мы будзем служыць Госпаду і што ў нас будзе права складаць цэласпаленні, і ахвяры, і ахвяры прымірэння; і што ні скажуць заўтра вашыя сыны сынам нашым: “Вы не маеце часткі ў Госпадзе”.