Вось жа, пасылаю Я вас, нібы авечак сярод ваўкоў; дык будзьце разважлівымі, як змеі, і нявінныя, як галубы.
ІСУСА 8:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А я і ўвесь народ, які са мной, прыступімся з другога боку горада. Калі выйдуць яны супраць нас, як раней, мы кінемся наўцёкі перад імі, Біблія (пераклад А.Бокуна) А я і ўвесь народ, які са мной, наблізімся з другога боку гораду. Калі выйдуць яны супраць нас як раней, мы будзем уцякаць перад імі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а я і ўвесь народ, які са мною, пойдзем да горада; і калі выступяць супроць нас, як і раней, дык мы пабяжым ад іх; |
Вось жа, пасылаю Я вас, нібы авечак сярод ваўкоў; дык будзьце разважлівымі, як змеі, і нявінныя, як галубы.
што забілі з іх каля трыццаці шасці чалавек, і пераследавалі іх ад брамы аж да Сэбарыма, і забівалі іх на спуску з гары; і ўстрывожылася сэрца народа і, як вада, разлілося.
пакуль пераследнікі не будуць адведзены даволі далёка ад горада, бо падумаюць, што мы ўцякаем ад іх, як той раз.