Аднак ён быў удараны ім з дапамогаю меча, і заняў Ізраэль зямлю яго ад Арнона да Ябока сыноў Амона; бо вартаю ахоўваліся межы аманіцян.
ІСУСА 8:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык, забіўшы ўсіх жыхароў Гая, якія пагналіся за ўцякаючым у пустыню Ізраэлем, на тым самым полі засекшы іх мечам, сыны Ізраэля, вярнуўшыся, забілі ўвесь горад вастрыём меча. Біблія (пераклад А.Бокуна) І выбілі Ізраільцяне ўсіх жыхароў Гая, якія пагналіся за імі, калі яны ўцякалі, і на тым самым полі былі яны пазасяканыя мячом. І вярнуўся ўвесь Ізраіль у Гай, і выбіў яго вострывам мяча. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі Ізраільцяне перабілі ўсіх жыхароў Гая на полі, у пустыні, куды яны гналі іх, і калі ўсе яны да апошняга палеглі ад меча, тады ўсе Ізраільцяне вярнуліся да Гая і пабілі яго вастрыём меча. |
Аднак ён быў удараны ім з дапамогаю меча, і заняў Ізраэль зямлю яго ад Арнона да Ябока сыноў Амона; бо вартаю ахоўваліся межы аманіцян.
А ў той дзень загінула мужчын і жанчын дванаццаць тысяч чалавек, усе жыхары горада Гая.
І пачалі ўцякаць, і пайшлі дарогай у бок пустыні, але і там супраціўнікі іх таксама пераследавалі іх. Таксама і тыя, што запалілі горад, нападалі на іх.