Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ІСУСА 2:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А выведчыкі пайшлі, і прыбылі ў горы, і там прабылі тры дні, аж пакуль не вярнуліся людзі, пасланыя на пошукі іх; бо яны, шукаючы па ўсёй дарозе, не знайшлі іх.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Выведчыкі пайшлі, і прыйшлі ў горы, і там былі тры дні, аж пакуль не вярнуліся лю­дзі, пасланыя на пошукі іх. Тыя ж шукалі па ўсёй дарозе і не знайшлі іх.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Яны пайшлі і прыйшлі на гару і прабылі там тры дні, пакуль не вярнуліся тыя, што гналіся за імі. Тыя шукалі іх па ўсёй дарозе і не знайшлі.

Глядзіце раздзел



ІСУСА 2:22
5 Крыжаваныя спасылкі  

І, калі прыбылі паслугачы Абсалома ў дом да жанчыны, яны спыталіся ў яе: «Дзе Ахімаас і Ёнатан?» І адказала ім жанчына: «Пайшлі адсюль да вады». І тыя, якія шукалі іх, калі не знайшлі, вярнуліся ў Ерузалім.


І яна адказала: «Як вы сказалі, няхай так будзе». І, адпусціўшы іх у дарогу, яна павесіла пурпуровую вяроўку ў акне.


Вярнуліся два выведчыкі і сышлі з гары, і, пераправіўшыся праз Ярдан, прыбылі да Ешуа, сына Нуна, і расказалі яму ўсё, што здарылася з імі,