Кіраўніку хору. Давідаў. На Госпада спадзяюся, што ж кажаце вы душы маёй: «Перасяляйся на гару, нібы птушка»?
ІСУСА 2:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказала яна ім: «Ідзіце ў горы, каб часам не сустрэлі вас пераследнікі вашы, і там схаваецеся на тры дні, пакуль яны не вернуцца; і тады пойдзеце сваёю дарогаю». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказала яна ім: «Ідзіце ў горы, каб часам не сустрэлі вас тыя, што шукаюць вас. Там перахаваецеся тры дні, пакуль яны вернуцца, і тады пойдзеце шляхам сваім». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сказала ім: ідзеце на гару, каб не спаткалі вас перасьледнікі, і хавайцеся там тры дні, пакуль ня вернуцца тыя, што пагналіся; а пасьля ідзеце дарогаю вашай. |
Кіраўніку хору. Давідаў. На Госпада спадзяюся, што ж кажаце вы душы маёй: «Перасяляйся на гару, нібы птушка»?
Падобна і распусніца Рахаб ці не ўчынкамі была апраўдана, прымаючы выведнікаў ды іншай дарогай іх адпраўляючы? 3
Дык спусціла яна іх на вяроўцы з акна; бо дом яе прылягаў да мура гарадскога і яна як бы ў муры пражывала.
А выведчыкі пайшлі, і прыбылі ў горы, і там прабылі тры дні, аж пакуль не вярнуліся людзі, пасланыя на пошукі іх; бо яны, шукаючы па ўсёй дарозе, не знайшлі іх.
А Давід прабываў у пустыні ў самых недасягальных месцах, і затрымаўся на гары, у пустыні Зіф, і Саўл шукаў яго ўвесь час, але Бог не выдаў Давіда ў рукі яго.