ІСУСА 17:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сваю частку атрымалі таксама астатнія сыны Манасы па іх родах: сыны Абіязэра, і сыны Гэлека, і сыны Асрыэля, і сыны Сэхема, і сыны Хэфэра, і сыны Сэміда: гэта вось сыны Манасы, сына Язэпа, мужчыны, па родах іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сваю частку атрымалі астатнія сыны Манасы паводле сем'яў іхніх: сыны Абіезэра, сыны Хэлека, сыны Асрыэля, сыны Шэхэма, сыны Хэфэра і сыны Шэміда. Гэта вось сыны Манасы, сына Язэпа, мужчыны, паводле сем'яў сваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дасталіся надзелы і астатнім сынам Манасіі, паводле родаў іхніх, і сынам Авіезэра, і сынам Хэлэка, і сынам Асрыіла, і сынам Шэхэма, і сынам Хэфэра, і сынам Шэміды. Вось дзеці Манасіі, сына Язэпавага, мужчынскага полу, паводле родаў іхніх. |
А такое выпала жэрабя пакаленню Манасы, — бо сам ён быў першародным Язэпа; Махір, першародны Манасы, бацькі Галаада, бо быў ён ваяром, атрымаў Галаад і Басан.
А Салфаад, сын Хэфэра, сына Галаада, сына Махіра, сына Манасы, не меў сыноў, але толькі дачок, якія называліся: Маала, і Ноа, і Хэгла, і Мэлха, і Тэрса.
І з’явіўся Анёл Госпадаў, і сеў пад дубам, што быў у Эфры, які належаў Ёасу, бацьку роду Абіязэра. І калі Гедэон, сын яго, малаціў і ачышчаў у давільні збожжа, каб яго схаваць ад мадыянцаў,
Ён ім адказаў: «Ці мог я зрабіць штосьці такое, што вы зрабілі? Ці не лепшы вінаград у Эфраіма, чым у Абіязэра вінаград?