і паставіў яго царом над Галаадам, і над Асэрам, і над Езрагэлем, і над Эфраімам, і над Бэньямінам, і над усім Ізраэлем.
ІСУСА 16:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і былі ў сыноў Эфраіма паасобныя гарады пасярод уласнасці сыноў Манасы, усе гарады з іх вёскамі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сыны Эфраіма мелі паасобныя гарады пасярод спадчыны сыноў Манасы, усе гэтыя гарады і вёскі іхнія. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І гарады аддзелены сынам Яфрэмавым у надзеле сыноў Манасііных, усе гарады зь сёламі іх. |
і паставіў яго царом над Галаадам, і над Асэрам, і над Езрагэлем, і над Эфраімам, і над Бэньямінам, і над усім Ізраэлем.
А ўладанні іх і месцы іх пражывання былі: Бэтэль з ваколіцамі яго і Наран на ўсход, а на захад — Газэр з ваколіцамі і Сіхэм з ваколіцамі яго аж да Гая з ваколіцамі яго.
І сыны Эфраіма не забілі хананеяў, якія пражывалі ў Газэры; і хананеі жывуць сярод Эфраіма да гэтага дня і плацяць падатак.
Ад Тафуа ідзе мяжа на захад да ручая Кана і так ёсць у яе выхады да мора: гэта ўласнасць пакалення сыноў Эфраіма па родах іх,
І мяжа сыходзіць да ручая Кана. На поўдзень ад ручая знаходзяцца гарады Эфраіма, апроч тых, якія меў Эфраім сярод гарадоў Манасы. Мяжа Манасы знаходзіцца на поўнач ад ручая і выходзіць да мора,